- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю ў Мінск прыбыў новы расійскі амбасадар Дзмітрый Мезенцаў. Ён ужо даў зразумець, што будзе працаваць у болей лагодным стылі, чым яго папярэднік Міхаіл Бабіч. Але, мяркую, гэта толькі гульня ў кепскага і добрага следчых. Лінія Масквы застаецца ранейшай. Яна працягвае дзейнічаць у духу снежаньскага ўльтыматуму Мядзведзева. Тады расійскі прэм’ер паставіў пытанне рубам: або “прасунутая інтэграцыя”, або, калі Мінск абірае “кансерватыўны варыянт”, рэзка скарачаем эканамічную дапамогу. Сёння ўжо відавочна: Аляксандр Лукашэнка абраў менавіта кансерватыўны варыянт. Бо ў іншым выпадку пад маркай дабудовы Саюзнай дзяржавы будзе проста зруйнаваны беларускі суверэнітэт. Дастаткова згадзіцца на адзіную валюту – і паглынанне нашай эканомікі стане толькі справай тэхнікі. Магчыма, гэта адзін з пунктаў, па якіх пазіцыі бакоў прынцыпова разыходзяцца. Напружанне расце. Прайшло амаль што паўгода, як была створана супольная працоўная група ў пытаннях інтэграцыі, але беларуская і расійская часткі гэтай групы так і не здолелі пакуль што сесці за агульны стол. І не дзіва. Спецыфіка двухбаковых адносін, вытворная ад прыроды аўтарытарных рэжымаў, такая, што напачатку сысціся на прынцыповых рэчах мусяць два кіраўнікі.