- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кантралёры знайшлі самыя дарагія дзверы У аўторак у Мінску на пасяджэнні ўрада заслухвалася пытанне аб ходзе рэканструкцыі беларускіх тэатраў. Нечакана для многіх абмеркаванне адбылося вельмі вострае. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць паведаміў прысутным, што дырэкцыяй будаўніцтва і рэканструкцыі Вялікага тэатра оперы і балета былі дапушчаны вельмі грубыя памылкі пры рэканструкцыі. "Толькі ўмяшальніцтпва Дзяржкантпролю дазволіла сэканоміць 260 тысяч еўра на тэндэры па закупцы сцэнічнага абсталявання", - заявіў Зянон Ломаць. Акрамя таго, па яго словах, "на адных толькі дзвярах было "адмыта 300 тысяч долараў". Кіраўнік КДК паведаміў, што яго ведамства зацікавілася тэндэрам па закупцы гэтых самых дзвярэй, на якім, як сцвярджае чыноўнік, перамагла "падстаўная фірма", якая наогул не займаецца вытворчасцю. "2 мільярды рублёў за дзверы былі пералічаны па перадаплаце, але да саміх дзвярэй ой як далёка " - заявіў Ломаць. Кантралёры высветлілі, што пералічаныя грошы фірма адразу ж перавяла на дэпазітныя рахункі ў "Пріорбанку". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)