- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...І была надзея Год таму ў Беларусі гэтымі днямі было ўсё па-іншаму. Быў дваццаціградусны мароз, паўсюдна ляжаў снег, а на Кастрычніцкай плошчы кіпелі жарсці. 20 сакавіка 2006 года ў цэнтры Мінска з'явіўся намётавы гарадок... I была надзея. I тады, і зараз шмат хто задаваўся пытаннем, чаму так адбылося, што моладзь самастойна, без усялякіх узгадненняў з палітычнымі лідэрамі, рашылася на пратэст, хаця напярэдадні, 19 сакавіка, гэтыя самыя лідэры заклікалі ўсіх разыходзіцца па дамах. Вось як адказвае на гэта пытанне адзін з арганізатараў намётавага гарадка Вячаслаў СІЎЧЫК. — Калі кандыдаты заяўляюць, што пойдуць да канца, я ім ужо проста не веру. Падчас тых падзей і пасля тых падзей лідэры апазіцыі заяўлялі, што людзей на плошчы ім для нечага не хапіла. Дык вось, я заяўляю з усёй адказнасцю: калі б на Кастрычніцкую плошчу прыйшлі 300 тысяч чалавек, яны б усё роўна не ведалі, што рабіць. Таму што колькасць залежыць ад якасці. А якасць якраз залежыць ад тых людзей, якія з'яўляюцца лідэрамі апазіцыі. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)