- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы. Ні яму, ні яго паплечніку Дзмітрыю Вусу следства не змяніла першапачатковае абвінавачанне на больш мяккае. Палітык ад 20 снежня трымаў галадоўку пратэсту, патрабуючы прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі і прызначыць новыя без удзелу ў іх Аляксандра Лукашэнкі. Мікалай Статкевіч атрымлівае лісты ад сваіх дачок Ганны і Кацярыны, ад бацькі і ад грамадзянскай жонкі. У абарону Мікалая Статкевіча асабіста неаднаразова выступалі сацыял-дэмакраты Германіі, Сацінтэрн і Партыя еўрапейскіх сацыялістаў. Палітык адчувае падтрымку блізкіх, але вельмі непакоіцца з нагоды стану здароўя свайго бацькі. Бліжэйшым часам стане вядома дата суда над экс-кандыдатам.