- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень Волі-2007 Вольнаму - воля... Дзень Волі кожны адзначаў па-свойму - хтосьці выйшаў на вуліцу пад бел-чырвона-белым сцягам, камусьці давялося слухаць поп-артыстаў на наладжаным уладамі і БРСМам канцэрце, а нехта проста вырашыў адсядзецца дома. Напярэдадні Яшчэ зранку 25 сакавіка Кастрычніцкая плошча беларускай сталіцы была заблакіравана міліцыяй, супрацоўнікамі ДАІ і "таптунамі" ў цывільным. Дзяжурылі "аўтазакі", было зразумела, што людзям проста так да плошчы не падысці Вуліцы Энгельса і Леніна таксама перагарадзілі супрацоўнікі міліцыі; уздоўж Энгельса расцягнуліся даевяць аўтобусаў з завешанымі вокнамі. Менавіта ў такіх звычайна чакаюць "работы" і "кліентаў" каманды спецназаўцаў. Прыпаркавацца ў самым цэнтры Мшска раніцай у нядзелю было проста немагчыма -даішнікі паўсюль панаставілі адпаведныя знакі. Складвалася ўражанне, што ў цэнтры беларускай сталіцы ўведзена ваеннае становішча. Не працавалі крамы і кавярні, якія месцяцца ля Кастрычніцкай плошчы, быў зачынены "Макдональдс". Людзей, што набылі квіткі, каб паглядзёць "Лебядзінае возера", паказ якога быў запланаваны на раніцу 25 сакавіка, разварочвалі далёка ад падыходаў да Палаца рэспублікі. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)