- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ў многіх ужо прайшоў шок ад снежаньскага ўльтыматуму Масквы, якая дэ-факта паставіла пытанне пра інкарпарацыю пад маркай выканання саюзнай дамовы. Беларускае кіраўніцтва ўпёрлася рогам, што зразумела. І цвярозы розум падказвае, што як бы ў Крамлі ні крывіліся, але заўтра Пуцін на танку сюды не прыедзе. І нават эканамічнай катастрофы не будзе. Магчымыя страты беларускага бюджэту, калі Расія не дасць кампенсацыю за свой падатковы манеўр, складуць сёлета 300–400 мільёнаў долараў. Не смяротна. Яшчэ болей: няма ліха без дабра. Беларускія ўлады доўга адбрыкваліся ад эканамічных рэформаў. І пакуль мелі неблагі маскоўскі грант, то нават пры застоі, кансервацыі саўковай мадэлі гаспадарання маглі забяспечваць электарату такі-сякі дабрабыт.