- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У касцёр лінулі нафты Хроніка беларуска-расійскай нафтавай вайны Яшчэ летам мінулага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зачапіў нафтавую праблему ў беларуска-расійскіх адносінах. Тады ён выказаў здзіўленне тым фактам, што ў Беларусь пастаўляецца значна болын нафты, чым гэта патрабуецца самой рэспубліцы, што Беларусь паспяхова пастаўляе на экспарт нафтапрадукты з расійскай сыравіны, але чамусьці даходамі ад такіх паставак не дзеліцца, хаця адпаведныя пагадненні даўно падпісаны. Чыноўнікі знак кіраўніка дзяржавы зразумелі. З гэтага і пачлося беларуска-расійскае нафтавае процістаянне. Не так проста ў аналітычных праграмах беларускага тэлебачання некаторы час таму сталі ўспамінаць кіраўніка Мінэканомразвіцця Расіі Германа Грэфа. Менавіта ён падлічыў, што беларускі бюджэт толькі на тым, што атрымоўвае нафту без экспартнай пошліны, а вырабленыя з яе нафтапрадукты прадае па сусветных цэнах, атрымоўвае каля 4 мільярдаў долараў штогод. Грэф таксама нагадаў, што Мінск, згодна з падпісанымі пагадненнямі, павінен дзяліцца з Масквой даходамі ад экспарту нафтапрадуктаў, але не жадае гэтага рабіць. Рэакцыя кіраўніка расійскага ўрада была адпаведнай: не жадаеце - дык будзе вам экспартная пошліна на ўсю пастаўляемую ў краіну нафту.