- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З Пасхальнага паслання Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі: Ён перамог смерць і вывеў тых, што былі ў яе палоне, на свабоду. …Да Уваскрасення Хрыстовага лёс чалавека пасля зямнога скону быў такім, як кажа пра яго святы Іаў Шматпакутны: "Адыду, — і ўжо не вярнуся, — у краіну цемры і ценю смяротнага, у краіну змроку… дзе няма ладу, дзе цёмна, як сама цемра" (Іаў 10: 20—22). І вось, Спасіцель "Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў"! Сын Божы не проста вярнуўся з царства мёртвых, не проста ажыў: Ён перамог смерць і вывеў тых, што былі ў яе палоне, на свабоду, Ён узвысіў жыццё кожнага чалавека да бажэственнай вышыні і напоўніў вечным сэнсам дні і гады зямной юдолі. У час зямнога жыцця Хрыста Спасіцеля, як і сёння, далёка не ўсе веравалі ў існаванне духоўнага свету, у бессмяротнасць душы і ў жыццё вечнае. А калі так, то і сэнс жыцця, і яго мэта, і яго каштоўнасць разумеліся па-рознаму. Жыццё малых і слабых свету гэтага ўяўлялася малазначным і пазбаўленым высокага сэнсу. Багатыя і моцныя ўладарылі часцей за ўсё з жорсткасцю і надавалі значэнне толькі ўцехам і задавальненню сваіх жаданняў.