- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Польшча гатова быць пасрэднікам у збліжэнні Беларусі і НАТА, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі перад адкрыццём саміту НАТА ў Варшаве. Ён падкрэсліў, што альянс адкрыты для супрацоўніцтва з Беларуссю. "Нашы адносіны складваліся па-рознаму – паміж Беларуссю, Еўропай і НАТА, але сітуацыя змянілася, – сказаў Вашчыкоўскі. – Мы бачым цікавасць да супрацоўніцтва з боку Мінска. І Польшча хоча быць пасрэднікам, які садзейнічаў бы супрацоўніцтву НАТА і Беларусі"