- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На яднанне Беларусі з Расіяй прыйшло ўсяго каля 20 чалавек Менавіта такая колькасць людзей з'явілася 2 красавіка ў Мінску на мітынг, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Уся публіка - самі арганізатары плюс журналісты. Ну і, вядома, неад'емныя ў такіх выпадках міліцыя з "хуткай дапамогай". Мінскі гарвыканкам забараніў былым кіраўнікам дэпутацкай групы "Рэспубліка" Сяргею СКРАБЦУ, Валерыю ФРАЛОВУ, былому старшыні Савета Рэспублікі Аляксандру ВАЙТОВІЧУ і іншым паліты кам адзначыць у Мінску Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка. Экс-дэпутаты прасілі дазволу сабраць людзей на Кастрычніцкай плошчы Мінска, каб ад Палаца Рэспублікі калонай прайсці ў парк Горкага, дзе меўся адбыцца ўрачысты мітынг, а пасля ягонага заканчэння чакаўся рок-канцэрт. Вертыкаль прапанавала іншы сцэнарый святкавання: збор на аўтастанцыі "Кульман", адкуль па вуліцах Карастаянавай, Арлоўскай, Багдановіча прайсці да плошчы Бангалор і ў парку Дружбы народаў правесці мітынг. Ад прапановы Мінгарвыканкама дэпутаты адмовіліся толькі часткова. Заяўнікі паставілі тлусты крыж на шэсці і рок-канцэрце, вырашыўшы правесці ў панядзелак у 14.00 мітынг у парку Дружбы народаў. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)