- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебску адбылася трагедыя. У выніку няўдалага скачка з парашутам загінула 34-гадовая жыхарка горада. Гэта адбылося ў дзень яе нараджэння. Як стала вядома Naviny.by, скачок арганізаваў яе муж, афіцэр армейскага спецназа. Гаворка ідзе пра вайсковую часць 97020 у Віцебску – сілы спецыяльных аперацый Міністэрства абароны. Гэта, з аднаго боку, элітная вайсковая адзінка. Служаць тут найлепшыя з найлепшых. З іншага боку, засакрэчаная часць. Вядома, што яе байцы бралі ўдзел у антытэрарыстычных аперацыях нароўні са спецназам МУС, КДБ і пагранвойскаў.