- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Так, да рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты засталося два тыдні. Да 1 жніўня ахвочыя паўдзельнічаць у барацьбе за дэпутацкі мандат мусяць сабраць па 1000 подпісаў альбо заручыцца падтрымкай працоўнага калектыву ці партыі. Пакуль толькі Іван Шэга са Слоніма, прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеў і сябра руху “За Свабоду” – 28-гадовы фермер з Навагрудка – Вадзім Леван афіцыйна заявілі, што ўжо маюць неабходныя для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 1000 подпісаў. Астатнія, па логіцы, павінны дняваць і начаваць на вуліцах, каб гэтыя подпісы сабраць, бо распісвацца за патэнцыяльнага прэтэндэнта могуць толькі жыхары акругі, па якой ён збіраецца балатавацца. І што самае галоўнае – падпісант павінен мець пры сабе пашпарт. А нашы людзі не заўсёды ходзяць па горадзе з дакументамі.