- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандра Паўлоўскага адправілі на пенсію 10 красавіка А.Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Аляксандра Паўлоўскага ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта памежных войск Беларусі. Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Паўлоўскі будзе звольнены з ваеннай службы. Нагадаем, што Аляксандр Аляксеевіч кіраваў памежнымі войскамі больш за дзесяць гадоў - Лукашэнка прызначыў яго на пасаду старшыні Камітэта ў студзені 1999 года. Праўда, апошнім часам у пэўньк колах даволі часта казалі пра магчымую адстаўку Паўлоўскага. Адны называлі Аляксандра Аляксеевіча даволі забяспечаным чалавекам і шэптам казалі, што рана ці позна яго здымуць з пасады са скандалам — за злоўжыванне службовым становішчам. Імя Паўлоўскага некаторыя звязваюць з гучнай крымінальнай справай Смаргонскага памежнага атрада, калі праз мяжу без адпаведнага дагляду прапускалі грузавыя фуры. Калі верыць людской пагалосцы, то Паўлоўскі за тое, што заплюшчваў вочы, атрымліваў даволі вялікія грошы. За Паўлоўскім быццам бы працяглы час назіраў КДБ, але "зверху" кадэбэшнікам нібыта далі адмашку — генерала не чапаць... (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)