- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзея адбылася ў рамках збору подпісаў за вылучэнне кандыдата на ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі на адным з пікетаў каля ГУМа ў цэнтры Мінска. Лябедзька разам з адна-партыйцамі прыйшоў на пікет у майках з надпісамі: «Свабоду палітвязням Беларусі», «Свабоду Мікалаю Статкевічу», а таксама з партрэтамі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага... Да мінчан, якія неўзабаве сабраліся каля пікета, Анатоль Лябедзька звярнуўся праз мегафон з прамовай: «У Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў, але ёсць палітычныя вязні, ёсць выкрадзеныя: Віктар Ганчар, Юрый Захаранка, Анатоль Красоўскі, Дзмітрый Завадскі – мы памятаем пра іх. Ці чулі вы пра зніклых і палітвязняў праз дзяржаўнае тэлебачанне? І сказаць пра іх мы маем магчымасць толькі раз на пяць гадоў...” Усіх прысутных здымалі на відэа супрацоўнікі сілавых структур, якія былі пераапрануты ў цывільнае. Шмат пераапранутых сілавікоў, у тым ліку з кіраўніцтва мінскай міліцыі, назіралі за тым, што адбываецца, і нават спрабавалі гэта спыніць.