- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першае, на што звяртаеш увагу, з Віцебшчынай у Ліневіча нічога не звязана. Нарадзіўся ён у 1968 годзе ў вёсцы Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі ў 1992 годзе вярнуўся ў родны раён. Пачынаў з начальніка мехатрада саўгаса «Ружанскі» Пружанскага раёна, потым стаў старшынёй калгаса імя Ленінскага камсамола, у 2002-м – дырэктарам ААТ “Жураўлінае” ў тым жа раёне. У 2007 годзе Ліневіч пераязжае пад Мінск, у Мачулішчы. Тут ён узначальвае ААТ “Агракамбінат “Мачулішчы”. А у 2011-м атрымлівае пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Агракамбінат “Мачулішчы”, у склад якога ўваходзіць 23 прадпрыемствы. У Мачулішчы пераязджае і сям’я Ліневіча. У 2012 годзе Анатоль Ліневіч атрымлівае новае прызначэнне – першага намесніка старшыні Дзяржынскага райвыканкама. Праз чатыры гады, з сакавіка 2016-га – ён ужо старшыня Капыльскага райвыканкама Мінскай вобласці. Адметна, што на Капыльшчыну Ліневіч прыязджае адзін. Ягоная жонка засталася ў Дзяржынску, яна выкладчыца рускай мовы і літаратуры. У Мачулішчах жыве дарослы сын чыноўніка. Два гады таму Анатоль Ліневіч трапіў у невялікі скандал. На канале АНТ выйшаў сюжэт пра Капыльскі раён, адзін з эпізодаў быў зняты ў аўтамабілі: старшыня раёна расказваў журналістцы пра рабочыя моманты. Абодва не былі прышчэплены рамнямі бяспекі. Хтосьці напісаў заяву ў ДАІ.