- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 студзеня курс долара вырас адразу на 1103 рубля да 21.564 рублёў, а еўра ўзмацніўся на 1388 рублёў да 23.779 рублёў. Тым часам некаторыя камерцыйныя банкі прадавалі долары па 22.000 рублёў і вышэй, еўра – па 24.000–24.250 рублёў. Зрэшты, ажыятажу ў абменніках не назіраецца. Карэспандэнт “Народнай Волі” прайшоўся па сталічных пунктах абмену валюты, але толькі ў ГУМе была невялікая чарга з сямі чалавек. Ды і то людзі ў асноўным здавалі долары і еўра. Яно і зразумела. Рубель абясцэньваецца, заробкі застаюцца на ранейшым узроўні…