- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Афіцыйная прэса ўсяляк падхвальвае ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, маўляў, глядзіце, прыхільнікі А.Р.Лукашэнкі сабралі ўжо больш за 500 тысяч подпісаў, Цярэшчанкі – 105.000, Гайдукевіча – больш за 100.000. Зразумела, дрэнна ідуць справы ў тых, хто ні за якія грошы не стане спарынг-партнёрам галоўнага прадстаўніка ўлады – скажам, у лідара Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі альбо ў старшыні партыі “Справядлівы свет” Сяргея Калякіна.