- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Працягваюцца судовыя слуханні па справе аднаго з былых саўладальнікаў кампаніі “Трайпл” Уладзіміра Япрынцава. Так, учора пракурор прапанаваў прызначыць Казбеку Япрынцаву і Аляксандру Арабяну пакаранне ў выглядзе 9 гадоў турмы ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Для Уладзіміра Япрынцава пракурор папрасіў прызначыць штраф у памеры 1000 базавых велічынь (каля 10,5 тысячы долараў). Акрамя таго, дзяржабвінаваўца папрасіў суд перакваліфікаваць абвінавачанне Уладзіміра Япрынцава з махлярства на ўкрывальніцтва злачынства (караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да трох месяцаў). На думку дзяржабвінаваўцы, Япрынцаў-старэйшы ведаў аб злачынных дзеяннях сына і яго партнёраў, але не паведаміў пра гэта ў праваахоўныя органы.