- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядомы вучоны, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў атрымаў чарговы адмоўны адказ з пракуратуры на сваю скаргу з нагоды адмовы прыцягнуць да адказнасці за паклёп аўтара газеты «СБ. Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка. Аб гэтай скандальнай сітуацыі мы ўжо расказвалі. Сцісла нагадаем сутнасць справы. Яшчэ 17 красавіка на сайце «sb.by – Беларусь сегодня» з’явілася публікацыя Андрэя Мукавозчыка «Лжеисторики. Есть такие «историки», которые поневоле заставляют сомневаться, наука ли она – их история». Лжэгісторыкам аўтар назваў кандыдата гістарычных навук Ігара Кузняцова. Вучонага, безумоўна, гэты факт абурыў, і ён звярнуўся да галоўнага рэдактара выдання Д.Жука з просьбай абвергнуць распаўсюджаныя пра яго «клеветнические измышления». У гэтай просьбе яму было адмоўлена, але пазней дадзены артыкул быў выдалены з сеткавага выдання sb.by. Гісторыка такі адказ рэдакцыі на яго прэтэнзію не задаволіў, і ён звярнуўся ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска з просьбай прыцягнуць А.Мукавозчыка да адказнасці за паклёп. Пракуратура перадала скаргу ў РАУС, адкуль Кузняцоў атрымаў адказ, які змясціўся ў адзін абзац, што падстаў для ўзбуджэння справы няма. Тады Кузняцоў паўторна звярнуўся ў раённую пракуратуру. На гэты раз яго скаргу перанакіравалі ў Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама – вышэйшую інстанцыю, але там скаргу разглядаць не сталі, а спусцілі ніжэй, ізноў у РАУС Савецкага раёна. 21 ліпеня Кузняцоў атрымаў з міліцыі чарговую адмову.