- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згодна з папярэднімі звесткамі, ніводзін прадстаўнік беларускай дэмапазіцыі не трапіў у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў. Дарэчы, менавіта такія вынікі і прагназавалі апазіцыйныя лідэры, спасылаючыся на тое, што Мінск для дзеючай улады — самы важны горад, таму тут "дэмакратыі" яна не дапусціць. Але мы вырашылі пашукаць адказ на пытанне "Чаму ў Мінску ніхто з дэмакратаў не атрымаў дэпутацкі мандат?" у размове з сябрам гарадской выбарчай камісіі, прадстаўніком партыі "Справядлівы свет" Сяргеем Вазняком. — Адказ на ваша пытанне вельмі просты. Я ўпэўнены: у Мінску выбараў не было. Што тычыцца парушэнняў у ходзе галасавання ў сталіцы, то больш падрабязна пра гэта стане вядома ў сераду, калі адбудзецца пасяджэнне сябраў гарадской выбарчай камісіі. Але ўжо зараз я магу распавесці пра схему, згодна з якой адбываўся падлік галасоў. Я асабіста бачыў гэта на выбарчым участку №7 Акадэмічнай акругі. Адразу пасля завяршэння галасавання змесціва ўрнаў выкінулі на стол. Кожны з сябраў камісіі ўзяў сабе стос бюлетэняў і стаў лічыць. Назіральнікаў проста не дапускалі да нагляду за падлікам галасоў.