- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядомы блогер Антон Матолька склаў петыцыю аб забароне на правядзенне парадаў з выкарыстаннем ваеннай тэхнікі ў межах сталіцы. Зварот падпісалі больш за 3 тысячы мінчан. Галоўныя аргументы супраць такіх парадаў – шум, забруджванне паветра, сапсаваныя дарогі, транспартны калапс. Зварот быў накіраваны ў Мінгарвыканкам, Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства абароны. Першымі адказалі чыноўнікі гарвыканкама. Але, па словах Матолькі, гэта была хутчэй адпіска, заклік да патрыятызму. «Ваенныя парады ў Рэспубліцы Беларусь – гэта даніна гераізму і стойкасці нашага народа, самаадданай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў», – гаварылася ў дакуменце.