- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што і казаць, газета тады адыгрывае сваю ролю, калі яна мае ўплывовасць на грамадства, на дзяржаўную ўладу. Вядома ж, чым большы тыраж выдання, тым большая яго папулярнасць, а значыць, і ўплывовасць. Вось чаму рэдакцыя “Народнай Волі” глыбока зацікаўлена ў тым, каб чытацкая аўдыторыя не змяншалася, а расла. Летні сезон на зыходзе, час адпачынкаў заканчваецца – і вельмі важна, каб была адноўлена падпіска з боку тых, хто з-за часовага пераезду на лецішча альбо з-за вандровак па замежжы спыняў яе на месяц-два. Нагадваем: каб зноў атрымліваць “Народную Волю” з 1 верасня, трэба аднавіць падпіску да 28 жніўня. Вас чакаюць у паштовых аддзяленнях і ў спецыялізаваных пунктах “БелДруку”. Можна гэта зрабіць і не пакідаючы дом. Заходзьце, калі ласка, на сайт Belpress.by і праводзьце аплату праз сістэму “Расчет” (АРІП) на верасень–снежань (альбо на любы тэрмін). Карыстаючыся нагодай, у чарговы раз звяртаемся і да тых гараджан, бацькі, сваякі, сябры якіх жывуць у аддаленых вёсках і ім нязручна дабірацца ў паштовыя аддзяленні. Знайдзіце магчымасць аформіць ім падпіску па месцы свайго жыхарства. Вы ахвяруеце невялікую суму (кошт месячнага камплекту нумароў менш за 8 рублёў), а ўдзячнасць будзеце мець на працягу доўгага часу. Так, сіла “Народнай Волі” – у народзе. Разам будзем адстойваць ПРАЎДУ!