- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ: Наперадзе - праца! Пішу гэтыя радкі напярэдадні "Чарнобылъскага Шляху". Пасля традыцыйна вулічнай вясны дэмакратычна настроеныя людзі зададуць пытанне сабе і лідэрам, а што далей? Сапраўды, падчас Дня незалежнасці сёлета мы паказалі краіне і свету, што тысячы грамадзян насуперак запалохванню гатовыя выходзіць на вуліцы ў абарону Свабоды і Незалежнасці. Мы пабачылі, што ўлада рэагуе на вулічныя акцыі неадэкватна і нязграбна, дэманструе перабольшаны страх напярэдадні іх, садзячы ў кутузку сотні актывістаў. Упершыню за многія гады ўлада павяла сябе інакш у сам дзет 25 Сакавіка: над лозунгам "За незалежную Беларусь" зладзілі папсовыя канцэрты. I, такім чынам, вымушана, пад нашым ціскам, прызналі 25 Сакавіка як Свята незалежнасці. Нешта ў краіне мяняецца. Але патэнцыял вулічных акцый як спосабу змены становішча ў краіне не праявіцца, дакуль у іх бяруць удзел толькі заведама актыўныя, свядомыя людзі. Трэба прынамсі ціхая сімпатыя і разумение іншых, непалітызаваных людзей. Масавыя акцыі маюць сэнс, калі ёсць ясная агульная стратэгія і яны складаюць частку большай працы. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)