- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напачатку Следчы камітэт заявіў, што падазрае Беражкова ў раскраданні “не менш як 45 мільёнаў рублёў”. Прыкладна праз тыдзень сума павялічылася ў разы, і на свет Божы з’явілася ўжо новае паведамленне Следчага камітэта: “Супрацоўнікамі міліцыі выяўлены факты крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага генеральным менеджарам Уладзімірам Беражковым. Апошні на працягу года сістэматычна прысвойваў грашовыя сродкі хакейнага клуба і распараджаўся імі па сваім меркаванні. У цяперашні час папярэдні памер скрадзенага Уладзімірам Беражковым ацэньваецца ў суму не менш за адзін мільярд рублёў. Канчатковы памер шкоды, прычыненай службовай асобай, вызначаецца».