- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з дарадцам Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам прапанаваў шчыра і па-сяброўску абмеркаваць пытанні беларускаамерыканскіх адносін. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў бакоў ужо ёсць пэўная гісторыя перазагрузкі двухбаковых адносін. «Я прапанаваў бы абмеркаваць шчыра, нават па-сяброўску ўсе пытанні нашых адносін. Няхай яны будуць непрыемнымі для Беларусі, але вы павінны іх абазначыць. Я таксама адкрыта і сумленна абазначу тыя пытанні, якія лічу патрэбным абазначыць перад вамі для далейшага нашага супрацоўніцтва, у тым ліку якія, можа, не вельмі прыемныя будуць для ЗША. Гэта дасць магчымасць стварыць нам тую базу адносін на будучыню, якая павінна быць паміж намі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Нягледзячы на ўсю шуміху, якая адбываецца вакол вашай паездкі, тут шмат станоўчага, асабліва для Беларусі. Станоўчае заключаецца ў тым, і нас ніхто ў гэтым не папракне (і вы, напэўна, ведаеце аб гэтым), што мы пастаянна з моманту пагаршэння нашых адносін з ЗША прапаноўвалі закрыць гэту нядобрую старонку і пачаць з новага ліста нашы адносіны», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што візіт Джона Болтана ў Беларусь з’яўляецца гістарычным: «Такіх значных высокапастаўленых фігур (з ЗША. –БЕЛТА) у Беларусі не было даўно. І ў гэтым таксама гістарычнасць гэтага візіту». Акрамя таго, да цяперашняга візіту ў Беларусі пабывалі многія эксперты і спецыялісты з ЗША.