- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Мілінкевіч: «Мы можам выйграць нават на паўдэмакратычных выбарах». Учора ў мінскім гатэлі “Еўропа” беларускім журналістам быў раскрыты сакрэт полішынеля — экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч абвясціў аб пачатку сваёй перадвыбарнай кампаніі. Такім чынам, лідэр руху “За Свабоду” робіць другую спробу трапіць ва ўладу. “Я іду на выбары, каб перамагаць”, — раз-пораз паўтараў Аляксандр Уладзіміравіч. Нагадаем, што і ў прэзідэнцкай кампаніі 2006 года Мілінкевіч казаў тое самае. Але пасля таго, як былі абвешчаны вынікі выбараў, высветлілася, што Мілінкевіч і ягоныя выбаршчыкі пад словам “перамагаць” мелі на ўвазе рознае. Як прызнаўся Мілінкевіч, галоўным для яго была “перамога ў галовах людзей” і “рост пратэстных настрояў у грамадстве”... Таму цікава было даведацца, як Аляксандр Мілінкевіч збіраецца перамагаць на гэты раз. Мы чакалі канкрэтнага адказу на канкрэтныя пытанні. Вось што атрымалася.