- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аркадзія Міхайлавіча ад пасады афіцыйна ніхто не адхіляў, – расказалі нам на прадпрыемстве. – Для нас яго арышт – шок. Ён добры гаспадарнік, наша аграфірма – адна з лепшых у раёне. Па надоях займаем першае месца. Здаём у суткі 28,8 тоны малака! Сярэдні заробак па прадпрыемстве за мінулы год склаў 690 рублёў. Дзе яшчэ ў вёсках могуць такімі зарплатамі пахваліцца?! Аднак, паводле версіі следчых, бацька з сынам дзейнічалі па папярэдняй змове. Аграфірма без узгаднення з “Мінскэнерга” купляла ў фермерскай гаспадаркі корм для цялят і ў выніку пераплаціла за тавар 5600 рублёў. Гэта значыць, што бацька даў сыну незаконна зарабіць гэтыя грошы, а аграфірме, адпаведна, на гэтую суму быў нанесены матэрыяльны ўрон.