- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Змены адбудуцца тады, калі апазіцыя кухні перарасце ў апазіцыю вуліцы...» Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі патлумачыў "Народнай волі", чаму не байкатуе мясцовыя выбары. Анатоль Уладзіміравіч, адкажыце шчыра: навошта Вы вырашылі прымаць удзел у так званых мясцовых выбарах? - А ніхто не прымае ўдзел у выбарах. Мы прымаем удзел у палітьганай кампаніі "мясцовыя выбары". А гэта, як кажуць у Адэсе, дзве велізарныя розніцы. - Патлумачце... Калі мы выкарыстоўваем слова "выбары", то ў нармальнанага чалавека ўзнікаюць пэўныя асацыяцыі. Выбары - гэта адкрыты, празрысты працэс, калі праз волевыяўленне людзей абіраецца ўлада. А кампанія "мясцовыя выбары" -працэс закрыты, жорстка рэгламентаваны, падчас якога дэпутаты не абіраюцца... Вось і ўся розніца. - Як бы Вы ні называлі гэтую выбарчую кампанію, Ваша прозвішча, а таксама прозвішчы іншых дэмакратычных кандыдатаў, будуць надрукаваны ў выбарчых бюлетэнях. I людзі, якія прыйдуць галасаваць, натуральна, будуць думаць, што Вы прымаеце ўдзел менавіта ў выбарах. - Дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу такіх людзей у сталіцы не так ужо і шмат. Многія не вераць, што ў нас ёсць выбары. Падчас сустрэч шмат хто кажа: вас альбо здымуць, альбо напішуць такія лічбы, што вас не абяруць у гарсавет... Таму я лічу, што мы павінны выкарыстаць тыя мінімальныя мажлівасці, якія ўсё ж такі дае гэтая кампанія. Напрыклад, тыя ж чатыры хвіліны на радыё, сустрэчы з выбаршчыкамі. Няхай да мяне прыйшлі 40 чалавек, але ж гэта таксама людзі!