- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па-за пытаннямі выбараў у нас ветлівыя і, можна сказаць, прыязныя размовы як са спадаром Тапузідзісам, так і з членамі камісій і назіральнікамі, якія ўсе з аднаго прадпрыемства – “Табак-інвест”. Можна сказаць, што я патрапіў на своеасаблівы трэнінг па палітычнай камунікацыі, дзе абмяркоўваюцца самыя розныя пытанні. Мне цікава паслухаць меркаванні людзей, якія працуюць у беларускім бізнесе, давесці ім сваю пазіцыю. Бачыце, як назіранне спрыяе дыялогу ў грамадстве. У прынцыпе, мае суразмоўцы пагаджаюцца, што дыскусіі такога кшталту пра палітыку павінны быць рэгулярнымі на дзяржаўным тэлебачанні, а не 2–3 разы пад так званыя выбары.