- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Актывістка руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, якая ў 2016 годзе праз удзел у парламенцкай кампаніі была звольнена з Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, ізноў вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яна ідзе па Наваполацкай выбарчай акрузе №24. – У першую чаргу я планую скарыстацца ўдзелам у гэтай выбарчай кампаніі дзеля таго, каб голас жанчын у нашым грамадстве нарэшце быў пачуты, – распавяла «Народнай Волі» Вольга Дамаскіна. – Мужчыны прымаюць законы, а нам па ім жыць! І таму мая ініцыятыўная група складаецца з жанчын. Многія ў Наваполацку ўпэўнены, што перамога павінна быць за мной. Я, канешне, больш крытычна стаўлюся да гэтай кампаніі. І ўжо ведаю, хто будзе маім галоўным канкурэнтам – гэта дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які, між іншым, на мясцовым тэлебачанні ўжо фактычна распачаў актыўную агітацыйную кампанію, ён расказвае пра свае сустрэчы з выбаршчыкамі. Думаю, менавіта на яго робяць стаўк ўлады. Шмат для каго ўсе выбары праходзяць незаўважна. Нас прывучылі да таго, што начальства і ўлада лепш ведаюць, як нам жыць, на што жыць і што нам трэба. Сёння вельмі складана данесці да тых, хто прымае рашэнні, сваё бачанне вырашэння праблем. Дэмакратычным арганізацыям няма доступу да тэлебачання, і людзі мала ведаюць пра іх. А ўсе вулічныя мерапрыемствы цяпер каштуюць вялікіх грошай. Нават збор подпісаў пад петыцыяй можа скончыцца штрафам. А для некаторых жыхароў Наваполацка подпіс пад калектыўным зваротам аб набярэжнай выклікаў пагрозы з боку супрацоўнікаў выканкама.