- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23 мая дэпутаты могуць пакінуць без ільгот амаль палову насельніцтва краіны Да 2000 года студэнты мелі льготу на праезд у прыгарадным транспарце круглы год. Але на ўздыме беларускай эканомікі дзяржава ўсё ж палічыла, што гэта занадта раскошна і выкрасліла верасень з ліку "льготных месяцаў". Студэнтам дазвалялася карыстацца льготамі на міжгароднім транспарце толькі ў выхадныя дні, хаця да красавіка 2000 года маладыя людзі кожны дзень маглі плаціць за праезд меней. Аднак тады яны змаўчалі. Дыскусія па гэтай праблеме пачалася ў 2006 годзе, калі ў маладзёжным асяродку ўзнікла ідэя правядзення кампаніі па вяртанні льгот на праезд. На імя Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў канцы мінулага года быў адпраўлены калектыўны зварот з просьбай вярнуць студэнтам права карыстацца льготамі ў поўнай меры. Ліст перанакіравалі ў Саўмін, пасля - у Міністэрства адукацыі... З адказу Міністэрства адукацыі вынікала, што над паляпшэннем сацыяльнага становішча студэнтаў вядзецца напружаная праца, у тым ліку і па льготах на праезд. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)