- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Учора Барысаўскі раённы суд вынес прысуд па справе аб смерці шасці барысаўчан у выніку атручэння газам. Вінаватымі прызналі слесараў-газавікоў – 36-гадовага Аляксея Лукаша і 45-гадовага Аляксандра Чысцякова. Кожнага асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах пасялення (так званай “хіміі”). Таксама суд часткова задаволіў фінансавыя іскі чатырох пацярпелых да "Мінскаблгазу". Нагадаем: здарэнне адбылося напрыканцы студзеня 2016 года. Ад уцечкі газу ў шматкватэрным доме ў Барысаве загінулі шэсць жыхароў дзвюх кватэр.