- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незалежны назіральнік Наталля Гарачка ўпэўнена, што на самым вядомым выбарчым участку краіны – №1, які месціцца ў будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і ў якім 11 кастрычніка галасаваў Аляксандр Лукашэнка, адбыўся “ўкід” бюлетэняў. Старшыня ж выбарчай камісіі Віктар Барташ сцвярджае: у незалежных назіральнікаў дрэнна з матэматыкай, а канчатковыя лічбы, якія былі агучаны, – правільныя. “Народная Воля” паспрабавала разабрацца ў гэтай спрэчнай сітуацыі.