- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заўтра заканчваецца акцыя па зборы подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Нагадаем, што гэтая акцыя распачалася 19 верасня, арганізатары плануюць закончыць яе праз месяц. “На зборшчыкаў подпісаў міліцыянеры фактычна кожны дзень складалі пратаколы, калі бачылі, што збор праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі, – распавёў адзін з ініцыятараў мерапрыемства Зміцер Дашкевіч. – Цягам месяца на нашых актывістаў было складзена больш за 100 адміністрацыйных пратаколаў. Але радуе, што людзі актыўна адгукнуліся на нашу ініцыятыву. За гадзіну за бел-чырвона-белы сцяг падпісваліся ў сярэднім па 25–40 чалавек”.