- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абаронім тых, хто нясе праўду. Уладу, грошы і маёмасць не аддаюць. Гэтыя словы прыйшлі мне на памяць, як толькі атрымаў звестку пра налёты, ператрусы і затрыманні актывістаў грамадзянскай акцыі "Гавары праўду!". Тым, у каго былі нейкія спадзяванні на лібералізацыю рэжыму, настаў час канчаткова развітацца з ілюзіямі. Рыхтуймася да горшага, казаў і кажу я. Маштаб рэпрэсій супраць актывістаў акцыі "Гавары праўду!", ціск на журналістак Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш, Юлію Дарашкевіч, Ірыну Халіп, Наталлю Радзіну, ператрусы ў рэдакцыі "Народнай Волі" і ў офісе Хартыі'97, абмежавальныя акты ў дачыненні да беларускага сегменту інтэрнета і мабільнай сувязі — усё гэта як найлепш паказвае, што УЛАДА БАІЦЦА ПРАЎДЫ. Рэжым выдатна ведае, што галоснаць і праўда прывялі да краху камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, што галоснасць і праўда сталі чыннікамі распаду СССР і атрымання дзяржаўнай незалежнасці былых саюзных рэспублік, што галоснасць і праўда дапамогуць дэмакратычным сілам Беларусі вырваць уладу з рук тых, хто гэтую ўладу манапалізаваў.