- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
80-гадовая Яніна Францаўна КАРАЛЁК штогод на Дзяды дабіраецца ў Курапаты. Адна, самастойна, адольваючы нямогласць. – Як магу ўседзець у такі дзень? Мае родныя загінулі ў 37-м. Мамін брат – выкладчык тагачаснага медінстытута ў Віцебску, яго жонка – ціхмяная, хатняя гаспадыня. Схапілі, расстралялі нізашто, двое дзетак двух і чатырох гадкоў засталіся круглымі сіротамі...