- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За дзевяць месяцаў 2016 года беларусы прадалі валюты амаль на 1,5 млрд долараў. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу “Мир 24” паведаміў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, такім чынам “насельніцтва дэманструе свае адносіны да палітыкі курсаўтварэння” і ўвогуле мае давер да нацыянальнай валюты. Аднак незалежныя эксперты лічаць, што пайсці ў абменнікі многіх беларусаў прымусіла патрэба: заробкаў на жыццё не хапае, таму прыходзіцца карыстацца назапашаным раней.