- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзіміру Някляеву месца на зямлі не знайшлося... Да апошняга моманту эксперты і лідэры грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" не паведамлялі аб тым, дзе адбудзецца прэзентацыя кнігі "100 твараў беспрацоўя". Літаральна ў апошні момант высветлілася, што прэзентаваць новае выданне плануецца на цеплаходзе, які курсіруе па Мінскім моры... Падставы для залішняй асцярожнасці ў актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" і сапраўды былі. Апошнім часам спецслужбы вельмі пільна назіраюць за тымі, хто мае дачыненне да гэтай грамадскай ініцыятывы. Не стаў выключэннем і пазаўчарашні дзень. На месцы збору, на паркоўцы ля Акадэміі навук, можна было заўважыць напружаных людзей у цывільным. Для "невядомага тэлебачання" на аматарскія камеры вяліся здымкі ўсяго, што адбывалася на месцы збору ўдзельнікаў мерапрыемства. Ад Акадэміі навук на мікрааўтобусе, які ўвесь час пераследаваў падазроны ўазік, удзельнікі імпрэзы накіраваліся на Мінскае мора. "Кідайце цыгарэты, хутка заходзьце на борт цеплахода, пакуль "ціхары" не вырашылі, што рабіць", — камандаваў лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў.