- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Памёр Міхаіл Паўлаў. Хвароба не глядзіць на пасады, уплывовасць і нават на ўзрост. Памёр былы кіраўнік Мінскага гарвыканкама Міхаіл Паўлаў. Пухліна мозгу, складаныя аперацыі ў Беларусі і Iзраілі — але цуд не здарыўся. 58 гадоў не час для смерці, асабліва для чалавека, да якога былі адчынены ўсе клінікі свету. Смерць не запытала пашпарт, службовае пасведчанне. Яна прыйшла ў мінулую нядзелю, каб перагарнуць апошнюю старонку жыцця чалавека. Тыя, хто ведаў Паўлава па сумеснай рабоце ў Мінгарвыканкаме, адназначна сцвярджаюць, што чалавек проста згарэў на рабоце. "Хуткая" адвезла Міхаіла Якаўлевіча на тэрміновую аперацыю прама з працоўнага кабінета, і да апошняга ён спадзяваўся вярнуцца на дзяржслужбу, пакінуўшы пасаду кіраўніка сталіцы, але застаючыся намеснікам старшыні камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.