- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«24 лістапада 1996 года ў Беларусі адбыўся рэферэндум, – гаворыць Мікалай Статкевіч. – Асноўныя пытанні рэферэндуму былі прызнаны Канстытуцыйным судом толькі кансультацыйнымі, пра што сведчылі адпаведныя запісы на кожным бюлетэні. Рэферэндум прайшоў са шматлікімі парушэннямі. Перад рэферэндумам, каб аслабіць супраціў перавароту, быў пазбаўлены сваёй пасады міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, які заяўляў, што служыць найперш Закону. Ужо падчас рэферэндуму быў незаконна пазбаўлены пасады старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар...” Мікалай Статкевіч прапануе ўшанаваць “памяць тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля свабоды Беларусі”. “Мы не ведаем, дзе пахаваны Юрый Захаранка і Віктар Ганчар, – кажа Статкевіч. – Таму, 24 лістапада, мы прыйдзем да месцаў, дзе яны працавалі, – да будынкаў МУС і ЦВК, каб запаліць каля іх знічы памяці аб забітых”. Збор жадаючых узяць удзел у акцыі намечаны каля ГУМа ў 18 гадзін.