- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Расіі абурыліся, што беларуская нацыя "старэйшая за расіян на 200 гадоў". Падчас ток-шоу "Время покажет" у эфіры расійскага Першага канала абмяркоўвалася кніга беларускага гісторыка Алега Трусава "Гісторыя сярэднявечнай Еўропы". Як можна меркаваць, саму кнігу расіяне не чыталі, яны цытавалі публікацыю пра яе прэзентацыю. Прагучала, што беларусы — "сапраўдныя рускія", што Сувораў "паліў вёскі" і г. д. Вядучы Арцём Шэйнін настойліва спрабаваў правесці паралелі паміж сітуацыяй у Беларусі і ва Украіне. Ён мяркуе, перадае Еўрарадыё, што ў нашай паўднёвай суседкі таксама ўсё пачыналася з такіх падручнікаў.