- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэвід Крэмер: «Санкцыі прыдуманы не для таго, каб змяніць рэжым, а каб змяніць паводзіны рэжыму». Падаўжэнне санкцый ЗША супраць службовых асоб Беларусі ў інтэрв’ю Радыё Свабода пракаментаваў Дэвід Крэмер, былы памочнік дзяржсакратара ЗША па правах чалавека ў адміністрацыі прэзідэнта Джорджа Буша, якая гэтыя санкцыі ўвяла. — Санкцыі былі ўведзены ў 2006 годзе з-за адносін беларускага ўрада да сваіх грамадзян, — заявіў Дэвід Крэмер. — Некаторыя з гэтых санкцый былі адменены ў адказ на вызваленне ў 2008 годзе міжнародна прызнаных вязняў сумлення. Але адносіны беларускага ўрада да свайго насельніцтва працягваюць быць жорсткімі і зняважлівымі, што тычыцца правоў чалавека. Таму я думаю, што прэзідэнт Абама прыняў правільнае рашэнне, і я ўхваляю яго. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ведае, што яму трэба зрабіць, каб палепшыць адносіны з ЗША і Захадам, — пакончыць з уціскам правоў чалавека і лібералізаваць грамадскае жыццё. Аднак я баюся, што сітуацыя ў Беларусі будзе пагаршацца з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў.