- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мастацкім конкурсе па стварэнні помніка князю Глебу Менскаму перамог праект скульптараў Мікалая Байрачнага і Алега Купрыянава, а таксама архітэктара Анатоля Сярэдзіча. Па словах галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча, з ініцыятывай усталяваць помнік Глебу Менскаму ў гарвыканкам некалькі гадоў таму звярнуліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Ідэя была падтрымана кіраўніком сталіцы Андрэем Шорацам, і быў абвешчаны конкурс. Конная постаць князя будзе ўсталявана на плошчы Свабоды, непадалёк ад праваслаўнага Кафедральнага сабора. У конкурсе ўдзельнічалі 17 праектаў.