- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка не паехаў у Маскву... Як вядома, Беларусь у нядзелю накіравала ў Сакратарыят Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ноту, у якой паведаміла аб няўдзеле беларускай дэлегацыі ў пасяджэнні АДКБ. У ноце, заўважым, адзначаецца, што нельга весці размову аб пытаннях гарантавання вайсковай бяспекі ў межах АДКБ, калі па віне аднаго з удзельнікаў Арганізацыі падрываюцца асновы гэтай бяспекі, у прыватнасці, эканамічнай бяспекі. 3 афіцыйнай заявай па гэтай падставе выступіла Міністэрства замежных спраў Беларусі. “У сітуацыі, якая склалася, Беларусь, якая чакала да апошняга моманту адмены дыскрымінацыйнай забароны (на пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расію. - Рэд.) / ўрэгулявання пытання ва ўсталяваным дзеючымі міжнароднымі пагадненнямі парадку, была вымушана прыняць рашэнне аб адмене свайго ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ 14 чэрвеня 2009 года ў Маскве”, - заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў.