- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заціснуты трубамі. Уявіце сітуацыю: на гадзінніку 23.00, вы вярнуліся з камандзіроўкі, а ў вас на парозе — госць. Ды не з самых блізкіх, а такі, з якім вы апошнім часам усё нешта дзеліце, высвятляеце, спрачаецеся і канфліктуеце... Прыблізна на такім эмацыйным фоне праходзілі і апошнія сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве. Галодны госць і «біты воўк». Беларускі кіраўнік ужо знаходзіўся ў расійскай сталіцы, але ні прэс-служба прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, ні прэс-служба старшыні ўрада Уладзіміра Пуціна не маглі пацвердзіць, што сустрэчы адбудуцца. “Дзмітрый Анатольевіч у Ташкенце на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва”, — тлумачылі адны. “Уладзімір Уладзіміравіч у Парыжы, сёння ў яго перамовы з прэзідэнтам Францыі Нікаля Сарказі”, — дакладалі другія. І разгублена дадавалі: “Магчыма, сустрэчы з Аляксандрам Рыгоравічам адбудуцца вечарам...” “Вечарам” — не тое слова. Па крайняй меры, да Уладзіміра Пуціна беларускі кіраўнік прыехаў ужо бліжэй да ночы. І відавочна, што працаваць па такім графіку прымусіў нейкі форс-мажор.