- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нагадаем, што многія дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў актыўна карысталіся роднай беларускай мовай, але пасля таго, як з’явілася Палата прадстаўнікоў, мову проста адняло – усе раптам загаварылі па-руску. І толькі ўчора – упершыню за шмат гадоў – у зале пасяджэнняў зноў адбылася беларускамоўная дыскусія. Тон задала першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, якая прадстаўляла праект Кодэкса аб культуры. Прычым прадстаўляла менавіта па-беларуску. Потым удзел у абмеркаванні дакумента ўзялі больш за паўтара дзясятка дэпутатаў, і яны таксама выступалі па-беларуску. Адна толькі дэпутат Валянціна Лявоненка не здолела перамагчы сябе. Цікава, што Валянціна Лявоненка нарадзілася ў Гомельскай вобласці, усё жыццё (прычым не кароткае – 62 гады) пражыла ў Беларусі. Тут вучылася, тут працавала, прычым гісторыкам. Няўжо за 62 гады нельга было засвоіць родную мову? Ці няўжо яе можна было настолькі забыць?