- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарэшце званне «Народны артыст Беларусі» дагнала народную артыстку краіны Зою Белахвосцік. Я пра тое, што ў свядомасці публікі выдатнейшая артыстка Купалаўскага тэатра гэты высокі п’едэстал заняла даўно, а тое, што афіцыйны тытул так доўга выспяваў, афармляўся, затрымліваўся дзесьці ў высокіх сферах, так намі, гледачамі, не вельмі і фіксавалася. Таленавітую Зою Белахвосцік мы ўзвялі ва ўлюбёнкі даўным-даўно. Яна – прыма, і я ведаю нямала людзей, якія спецыяльна ходзяць па другім разе на спектаклі з яе ўдзелам, каб паднесці ёй букет кветак, аддзячыць за творчасць, натхненне, энергію, уздым. У Зоі Валянцінаўны велізарны багаж роляў, але ў мяне ў сэрцы акрамя ўсяго творчага багацця, здабытага артысткай захоўваецца і такі маленькі, быццам бы нават неістотны эпізод з яе ўдзелам.