- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Б.Ферэра-Вальднер: «У беларускага кіраўніцтва ёсць час да снежня». "Ёсць палітыкі, якія лічаць, што Лукашэнка вядзе нейкую гульню з Еўропай, што ён нічога не збіраецца змяняць у краіне і ў стасунках з Еўропай. За ўсе гады прэзідэнцтва я ніколі не дазволіў сябе паводзіць няшчыра. Магчыма, я не падобны на дыпламата ў белай кашулі, але лічу, што палітыка павінна мець шчыры характар", - такімі словамі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракаў у Мінску камісара ЕС Беніту Ферэра-Вальднер. і на гэтай сустрэчы, бадай, упершыню назваў беларускую апазіцыю “палітыкамі”. Бо ў шчырасць памкненняў Аляксандра Лукашэнкі пайсці на палітычныя саступкі Еўропе, каб узмацніць эканамічнае супрацоўніцтва, у беларускай апазіцыі мала хто верыць. Як, дарэчы, існуюць вялікія сумненні на гэты конт і ў еўрапейскіх палітыкаў.