- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Учора раніцай актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» развесілі больш за два дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Гэтую акцыю яны прымеркавалі да 25-й гадавіны распаду СССР, які завяршыў сваё існаванне Віскулёўскімі пагадненнямі. «Мы вывесілі на праспекце 23 сцягі, а яшчэ два мая дачка Мара вывесіла дома. Разам атрымалася 25 сцягоў – у гонар 25-годдзя распаду СССР. Гэтай акцыяй мы адзначылі 25 гадоў развалу імперыі зла. Каб жыхары і госці сталіцы, едучы па горадзе, натхняліся і радаваліся, гледзячы, як бел-чырвона-белыя сцягі лунаюць уздоўж праспекта», – сказаў Зміцер Дашкевіч.