be
pdf

Народная Воля 96-97

Саюз, атручаны газам. “Газпром” нічым не можа прымаць плату за доўг: ні пірагамі, ні маслам, ні сырам, ні іншымі сродкамі плацяжоў”, — сказаў прэзідэнт Расіі Дзмітрый МЯДЗВЕДЗЕЎ на сустрэчы з кіраўніком вядучай расійскай манаполіі РАТ “Газпром” і даручыў пачаць адключэнне газу Беларусі. Такім чынам, у панядзелак раніцай у беларуска-расійскіх адносінах пачалася “другая газавая”...Мядзведзеў даў адмашку. Увесь свет у мінулыя выхадныя глядзеў футбол ці сачыў за прэзідэнцкімі выбарамі ў Польшчы, а Беларусь і Расія і ў суботу, і ў нядзелю працягвалі газавыя перамовы. Нагадаем, што расійскі прэзідэнт даў беларускаму боку пяць дзён на пагашэнне доўгу перад “Газпромом” за пастаўлены газ. Доўг узнік з-за таго, што за “блакітнае паліва” мы разлічваліся ў цэнах мінулага года, хаця на двары ўжо даўно 2010-ы, адпаведна, дзейнічаюць новыя цэны і новыя кантракты. Газавыя перамовы скончыліся нічым. На раніцу панядзелка грошы з Беларусі на рахункі “Газпрома” так і не паступілі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-06-22
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org